 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 | 
 |  |  |  |  | 26 листопада 2007 року минуло 75 років... |  |
|
|
|
"Який голод, питаєте, був? Те, що собак та котів виїли - те дрібниця. Те, що дохлятину із скототомогильника, щоб власті не бачили, тягали, - теж ніщо. Серед зими почали мертвяків одривать і їсти, а тоді й за живих взялися. Чегринець, той вкрав у Сахнихи хлопця, зарізав та й з'їв. Гарне таке хлоп'ятко було, Панасиком звали, тільки рученята мати в зарізяки отняла, під порогом лежали..."
(Із спогадів Михайла Миколайовича Котенка, с. Дзюбівка, Сумська обл.) http://ssu.kmu.gov.ua/sbu/control/uk/publish/article?art_id=63891&cat_id=63245http://www.golodomor.org.ua/Цяжка нешта казаць... Прысвячаецца ўсяму мужнаму і шматпакутнаму народу Ўкраіны. Вечная памяць...
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Выcтуп Д.Туска ў Сейме заняў амаль тры гадзіны, пад час якіх новы прэм'ер казаў пра сваё бачанне Польшчы ў сьвеце, Эўропе і регіёне. Падчас ягонай прамовы я неаднакроць адчуваў нейкае "містычнае" падабенства ягонага выступа з выступамі прэзыдэнта РФ Пуціна. Не таго Пуціна, каторы зараз сядзіць у расейскіх телевізіях і газэтах, не таго Пуціна, які выступаў у Мюнхене і Лужніках, не, зусім ня таго... Туск нагадаў РАНІШНЯГА Пуціна - Пуціна пачатку Прэзыдэнства. Таго ВВП, якога мала яшчэ хто ведаў, таго Пуціна - незабранзавелага і шчырага, які амаль не глядзіць у паперку на прамовах і выступах, які выказвае тое, што набалела, які можа прама глядзець у вочы суразмоўцы. Таго Пуціна першай каденцыі - надзею на НЕВЯРТАНЬНЕ ў жахлівае мінулае і паступовае разьвіццё ў кірунку дэмакратыі... Якім стаў Пуцін па двух кадэнцыях - вядома ўсім. Толькі ўспрымае гэта кожны па свойму. Хтосьці лікуе з-за калбасы, хтосьці смуткуе з-за "вольносьці", хтосьці проста ўцякае на Захад. Но гаворка тут не пра Рас..., прабачце, Пуціна - гаворка пра Туска. Выступ якога перад дэпутатамі Сейму - і перад усім народам Польшчы - меў кардынальнае адрозьненьне ад выступаў палітыкаў з-за ўсходняй мяжы. Не было ў спічы новага прэм'ера ні папулізму, ні гістэрыі - то, што так любяць выкарыстоўваць у сваіх прамовах "нэо-саўковыя” правадыры і “правадырчыкі”. Былі вызначаны праблемы і накірункі дзейнасьці новага ўрада, погляды самаго Туска і яго паплечнікаў на вызваньні сучаснай Польшчы. Будаўніцтва дарог і развіцьцё рэгіенаў, абніженьне падаткаў і абмяжоўваньне бюракратыі, вывад вайскоўцаў з Іраку і стварэньне прафесійнай арміі, падвышеньне сацыяльнай дапамогі і заробкаў бюджэтнікаў, рыбалоўства і будаўніцтва дамоў, рэформы чыгункі і паштовай сыстэмы – новы польскі прэм’ер выказаў сваё меркаваньне па гэтых і другіх пытаньнях. Абяцаньняў было шмат, абяцаньняў разумных і рацыянальных, даючых надзею на паляпшэньне сытуацыі ў краі і грамадстве. Тэзіс Туска, агучанны падчас тэлевізійных дэбатаў з былым прэм’ерам Яраславам Качыньскім: Польша можа і павінна паўтарыць цуд Ірляндыі – рэхам адбіўся ў прамове перад дэпутатамі парляменту. Засталося толькі чакаць і назіраць, ці хопіць розуму і палітычнай вытрымкі ў новастворанага ўрада рэалізаваць гэтыя абяцаньні на практыцы. З сумам глядзець на блізкую, але такую далекую і пакуль недасягальную мэту, да якой кіруецца Ірляндыя і Швэйцарыя, Германія і Люксембург, нават Польшча – і аб накіраваньні да якой Беларусь можа пакуль толькі марыць. Сёньня Дональд Туск даў гэтую надзею Польшчы і палякам. Надзею на будучыню.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Сёння ў м.Пултуск, які знаходзіцца ў 60-ці км. ад Варшавы, прайшла акцыя салідарнасці з народам Беларусі. Яе правялі студэнты - каліноўцы, што навучаюцца ў Акадэміі Хуманістычнай ім.Александра Гейштора, на факультэце навук палітычных. Атрымаўшы папярэдні дазвол, хлопцы і дзяўчаты з Беларусі, Расеі і Польшчы зладзілі інфармацыйны пікет у цэнтры каля Ратушы. А дванаццатай гадзіне дня яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і інфарматыўныя стэнды. Увагу мінакоў прыцягваў транспарант, на якім былі словы " Нех жые Бялорусь!" - "Жыве Беларусь!" Удзельнікі акцыі распавядалі пра Дзень салідарнасці, пра палітычнае становішча Беларусі, гісторыю змаганьня з дыктатурай. Вялікую цікавасць палякаў выклікаў пэрфоманс, які ў гратэскнай форме паказываў значэньне такога з'яўленьня, як апошні дыктатар Эўропы, для краіны. Сяргей Еўціфееў, адзін з арганізатараў акцыі:" Такую акцыю, якую мы зладзілі сягодня, не магчыма правесьці на Беларусі без таго, каб цябе не затрымалі і не вынеслі прысуд. Таму вялікую павагу выклікае тое, што робяць нашыя сябры на Радзіме. І ўсё магчымае, што мы можам зрабіць для салідарнасьці з імі тут, ў Польшчы, будзе абавязкова ладзіцца. Не здарма менавіта ў палякаў з'явілася "Салідарнасьць", менавіта патрыёты Польшчы ў свой час выдвінулі лёзунг " За вашу і нашу вольносьць!". Жыве Беларусь!"
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |